13 студзеня 2026, aўторак, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ злавіла агента РФ, які раней «працаваў» у Беларусі

14
СБУ злавіла агента РФ, які раней «працаваў» у Беларусі

Раней ён шпіёніў за рэжымам Лукашэнкі, ва Украіне шукаў мікрабіялагічныя лабараторыі.

СБУ затрымала агента ФСБ РФ, які спрабаваў «навязаць» Украіне «расейскі свет», а раней шпіёніў для расейскай спецслужбы за рэжымам Лукашэнкі.

Пра гэта сообщает Служба бяспекі Украіны.

«СБУ вядома, што раней ён шукаў для ФСБ інсайдэрскую інфармацыю пра рэжым Лукашэнкі і ягоных сыноў, апазіцыйныя партыі, беларускіх сілавікоў і г.д.»

Паводле звестак СБУ, ва Украіну расейскія спецслужбы «закінулі» яго для:

пошуку мікрабіялагічных лабараторый падвойнага прызначэння;

збору інфармацыі аб грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне;

правядзенні інфармацыйных аперацый, выгадных агрэсару.

Гаворыцца, што контрразведчыкі затрымалі агента падчас транслявання ў СМІ двух наратываў Крамля:

нібы Украіна загразла ў татальным нацыяналізме і гэта замінае «нармальным жыхарам»;

украінцы павінны аказаць дапамогу расейскім акупантам, якія «вызваляць» нашу зямлю.

Паводле звестак СБУ, агент меў псеўданім «Гелен», а яго куратарам быў супрацоўнік ФСБ Шчыпіцын Аляксандр Вячаслававіч, які пад дакументамі прыкрыцця на імя Шыпулін Аляксандр Уладзіміравіч працуе ў Казанскім інстытуце Еўразійскіх і міжнародных даследаванняў.

Таксама ўкраінская спецслужба ўстанавіла маскоўскага каардынатара гэтага агента. Ім выявіўся афіцэр 5-й Службы Дэпартамента аператыўнай інфармацыі ФСБ РФ Хрусталёў Сяргей Мікалаевіч.

Цяпер з агентам ФСБ працуюць контрразведчыкі і следчыя СБУ. Ён узяты пад варту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках