Расейскія акупанты знішчаюць ва Украіне гістарычныя цэрквы
11- 7.03.2022, 18:51
- 11,232
Нічога святога.
Расейскія акупанты працягваюць знішчаць цывільныя аб'екты і гістарычныя месцы ва Украіне. Стала вядома, што за адзін дзень былі знішчаны адразу дзве царквы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Telegram-канал народнага дэпутата Ганчарэнкі.

«Сёння ўначы ў вёсцы Вязоўка ў Жытомірскай вобласці была знішчана расейскімі акупантамі Пакроўская царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, якая была пабудаваная ў 1862 годзе. Гэта поўнае дно. Яны ніколі не адмыюцца ад такой ганьбы», - паведаміў Ганчарэнка.
Яшчэ адну царкву расейскія акупанты спалілі ў вёсцы Заворычы, у Браварскім раёне Кіеўскай вобласці.

Гэта быў Свята-Георгіеўскі храм, пабудаваны ў 1873 годзе. У 1935 годзе ў ім забаранілі праводзіць богаслужэнні і выкарыстоўвалі для захоўвання збожжа.
У час Вялікай Айчыннай вайны ён уцалеў. Але толькі ў 1968 годзе ён зноў пачаў прымаць прыхаджан.
У сеціве трапіла відэа, на якім бачна, што гэты храм гарыць.