13 студзеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонны расейскі вайсковец распавёў пра масавае дэзерцірства

8
Палонны расейскі вайсковец распавёў пра масавае дэзерцірства

Відэафакт.

Дэзерцірства сярод расейскіх вайскоўцаў становіцца масавым - захопнікі бягуць з войска нават па дарозе ва Украіну.

Пра гэта распавёў палонны расейскі тэхнік, паведамляе ў Тэлеграме СБУ.

«Многія бягуць нават падчас дарогі, ніхто нікому нічога не кажа. Нават узброеныя сілы супраць. Нам пагражаюць 7 гадамі турмы, і гэта адзінае, што трымае», - прызнаўся палонны.

Яго галоўнай задачай, паводле інфармацыі СБУ, быў вываз няспраўных баявых машын РФ з украінскай тэрыторыі. Ён зрабіў некалькі заездаў з Крыма ў Херсонскую і Мікалаеўскую вобласці і выдатна бачыў маштабы дэзерцірства.

З ягоных слоў, нават расейская ФСБ, афіцэры якой прымацаваныя да кожнай батальённа-тактычнай разведвальнай групы, бяссільная: «Яны проста самаўхіліся. Не даюць канкрэтныя задачы, проста пра нешта гавораць у індывідуальным парадку».

Чым больш такіх «прасвятленняў» у галовах захопнікаў - тым бліжэй канец вайны, а скончыцца яна перамогай Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках