Генштаб УСУ: Расейскі акупант перакідвае авіяцыю ў Беларусь
45- 7.03.2022, 20:04
- 31,640
Акупанты плануюць новыя ўдары па гарадах Украіны.
Расея плануе новыя ракетна-бомбавыя ўдары па буйных гарадах Украіны і з гэтай мэтай перакідвае авіяцыйныя падраздзяленні дзвюх вайсковых акруг на тэрыторыю Беларусі.
Пра гэта распавялі ў Генштабе УСУ.
«Акупанты плануюць актывізаваць авіяцыю, з мэтай нанясення ракетна-бомбавых удараў па буйных гарадах Украіны і прамысловай інфраструктуры. Для выканання гэтай мэты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь перакідваюцца авіяцыйныя падраздзяленні Цэнтральнай і Усходняй вайсковых акруг», - заявілі ў Генштабе УСУ.