13 студзеня 2026, aўторак, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ: У ворага вялізныя страты ў напрамку Канатопа і Ахтыркі

3
Генштаб УСУ: У ворага вялізныя страты ў напрамку Канатопа і Ахтыркі

Вораг страціў да 50% асабовага складу.

У расейскіх акупантаў 7 сакавіка вялізныя страты ў напрамку Канатопа і Ахтыркі. Паводле звестак Генштаба, там вораг страціў да 50% асабовага складу.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на вячэрнюю зводку Генштаба УСУ 7 сакавіка.

«Групоўка ворага, якая дзейнічае на асобных напрамках Канатопа і Ахтыркі, страцілі да 50 працэнтаў асабовага складу. Для прадаўжэння наступальных дзеянняў спатрэбіцца перагрупоўка і папаўненне запасу», - падкрэслілі ў Генштабе.

Таксама паведамляецца, што акупанты тэрарызуюць мірнае насельніцтва, абстрэльваюць гуманітарныя канвоі і спрабуюць арганізаваць свае прапагандысцкія канвоі. Таксама ёсць спробы легалізацыі акупацыйнай улады на асобна захопленых тэрыторыях.

Але маральна-псіхалагічны стан застаецца вельмі нізкім і мае тэндэнцыю да пагаршэння. Некаторыя выкідваюць свае дакументы і спрабуюць вярнуцца на тэрыторыю Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках