Лідара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля хочуць перавесці ў «крытую» турму
2- 7.03.2022, 20:37
- 7,318
Цяпер адзін з лідараў беларускай апазіцыі знаходзіцца ў ПКТ.
Лідар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель напісаў у лісце жонцы, што яго перавялі ў памяшканне камернага тыпу са штрафнога ізалятара, дзе ён правёў паўтара месяца.
Аднаго з лідараў беларускай апазіцыі змясцілі ў ПКТ прыкладна на месяц, а адразу пасля гэтага збіраюцца перавесці ў «крытую» турму.
Ён таксама напісаў, што яго атаварка была зменшана да 1 базавай адзінкі ў месяц.
25 траўня Афнагеля прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.
Яўген Афнагель нарадзіўся 7 лютага 1979-га. Скончыў БДПУ імя Максіма Танка, факультэт гісторыі. Быў ля вытокаў стварэння апазіцыйнага руху «Зубр», каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».
Пасля падзей 2010-га некалькі гадоў знаходзіўся ў вымушанай эміграцыі. Пасля вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з лідараў Супраціву. Неаднаразова затрымліваўся і адбываў адміністратыўныя арышты.