Украінскія жанчыны-вайскоўцы - акупантам: Будзем адстрэльваць, як шалёных сабак!
14- 7.03.2022, 20:44
- 18,818
Украінкі запісалі відэазварот.
Украінскія жанчыны-вайскоўцы звярнуліся да расейцаў, якія прыйшлі з вайной ва Украіну, паведамляе УНИАН.
«Мы - жанчыны Украіны, мы дабраславілі нашых мужчын на абарону нашай зямлі. Мы ўжо вывезлі нашых дзяцей у бяспечнае месца - генафонд нашай нацыі абаронены», - гаворыцца ў звароце.
Жанчыны адзначылі, што далучыліся да мужчын УСУ і будуць знішчаць ворага на кожным сантыметры ўкраінскай зямлі.
«За кожнае дзіця, жанчыну, старога, разбураны дом і нават хлеў мы будзем адстрэльваць вас, як шалёных сабак!» - звярнуліся вайскоўцы да акупантаў.