Кангрэс ЗША ўзгадніў працэдуру забароны на пастаўку энэрганосьбітаў з РФ
10- 7.03.2022, 21:04
- 15,632
Акрамя таго, дакумент прадугледжвае разрыў гандлёвых дачыненняў з Беларуссю.
Амерыканскія ўлады завяршаюць падрыхтоўку новых санкцый супраць Расеі за ўварванне ва Украіну. Цяпер Вашынгтон імкнецца забараніць імпарт расейскіх энэрганосьбітаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина.
Кіраўнікі камітэтаў Кангрэса ЗША ўзгаднілі законапраект аб забароне імпарту нафты з РФ. Акрамя таго, дакумент прадугледжвае разрыў нармальных гандлёвых дачыненняў з Расеяй і Беларуссю.