Пентагон: Расея задзейнічала амаль 100% падрыхтаванай баявой моцы ва Украіне
7- 7.03.2022, 21:13
- 23,290
РФ выпусціла ва Украіне больш за 625 ракет.
У Міністэрстве абароны ЗША заявілі, што Расея выпусціла ва Украіне больш за 625 ракет і задзейнічала амаль усю падрыхтаваную баявую моц. Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN (пераклад - unian.net).
Высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША заявіў, што «амаль 100%» загадзя падрыхтаванай баявой моцы Расеі, якая была разгорнутая на мяжы Украіны і Беларусі, ужо знаходзіцца ва Украіне
Са слоў чыноўніка, Расея таксама запусціла больш за 625 ракет па Украіне.
На раніцу 7 сакавіка было вядома, што, паводле ацэнак Пентагона, Расейская Федэрацыя з пачатку вайны выпусціла па Украіне 600 ракет. Акрамя таго, захопнікі выкарыстоўвалі 95% назапашанай на межах магутнасці.
Раней паведамлялася, што за няпоўныя 11 дзён супраціву УСУ ўдалося абясшкодзіць да 46 тысяч расейскіх акупантаў. Гаворка ідзе пра забітых, параненых і палонных.