«Нас усіх падманулі»: перахопленая шакавальная гутарка яшчэ аднаго акупанта РФ
19- 7.03.2022, 21:53
- 36,548
Пуцінскі акупант заявіў, што «ў 95-м у Чачні і тое было лепш».
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка апублікаваў у сваім Telegram-канале запіс размовы аднаго з расейскіх акупантаў, які перахапілі ўкраінскія спецслужбы, паведамляе unian.net.
Так, «вызваліцель» казаў праз тэлефон, што ўсе ў шоку ад таго, што адбываецца. Толькі зараз расейскія вайскоўцы пачынаюць разумець, што іх падманулі, і прыехалі яны ва Украіну не на вучэнні.
«Я такога нідзе не адчуваў. Мне здаецца, гэта будзе доўжыцца месяцамі, абы не гадамі. Мне здаецца, што нават калі мы тут і пратрымаемся, то яны (улады РФ, - заўв.) потым не дадуць нам нармальна звольніцца», - сказаў праз тэлефон акупант.
На іншым канцы дроту была жанчына, якая спытала ў яго, як можа дапамагчы яму выехаць з Украіны. Магчыма, яна можа прывезці яму цывільнае адзенне. На што акупант адказаў: «Не буду казаць якімі шляхамі адсюль вывозяць».
Таксама ён дадаў, што памяняць з кімсьці яго таксама не могуць, бо на тэрыторыі Украіны зараз знаходзяцца 85-90 працэнтаў расейскіх салдат.
«Уся краіна ў ах*е. Нас усіх падманулі. Мы не ведаем мэты, для чаго мы тут знаходзімся. Я нават уявіць не магу сабе такога, каб прыйсці ў краіну і - захацелі - памяняць аднаго на другога. Не ведаеш, што павінна быць у галаве. Думалі, што нас тут з кветкамі будуць сустракаць – а не тут то было. Мы не знаходзімся на тэрыторыі сваёй Радзімы. Цяпер уся краіна ператварылася як у Данбас і Луганск. У 95-м у Чачні і тое было лепш», - дадаў акупант.