Reuters: Паблізу Белгарада прагрымелі два выбухі
26- 3.04.2022, 18:51
- 22,728
Прычына выбухаў пакуль не высветленая.
Пад Белгарадам у РФ ля мяжы з Украінай прагрымелі два выбухі, піша са спасылкай на відавочцаў Reuters у нядзелю, 3 красавіка. Два дні таму РФ абвінаваціла УСУ ў нанясенні ўдару па нафтабазе ля места.
Прычына выбухаў пакуль не высветленая. Адзін са сведак расказаў, што выбухі былі настолькі моцныя, што выбілі вокны ягонага дома ў Белгарадзе, піша выданне.
Як заявіў кіраўнік Якаўлеўскай гарадской акругі Алег Мядзведзеў, інцыдэнт адбыўся ў Тамароўцы.
"Быў выбух, на зямлю ўпалі адломкі. Як і належыць, вуліцу ачапілі, выклікалі аперацыйныя службы. Адломкі агледзелі — яны не нясуць небяспекі, іх звезлі. Асяроддзе ўжо прыбіраецца. Неўзабаве рух будзе цалкам адноўлены. Ні ахвяр, ні разбурэнняў няма", – адзначыў ён.
Падкантрольныя Крамлю расейскія СМІ сцвярджалі, што 1 красавіка Узброеныя сілы Украіны здзейснілі ракетныя абстрэлы расейскага Белгарада.