5 чэрвеня 2024, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці нечакана абрынуўся чыгуначны мост

17
У Курскай вобласці нечакана абрынуўся чыгуначны мост
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя.

У Курскай вобласці РФ абрынуўся мост, паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар рэгіёну Раман Старавойтаў, цытуе «Сегодня».

Інцыдэнт адбыўся на 67-м кіламетры чыгункі Суджа-Сасновы Бор. Разбурэнне канструкцыі было знойдзенае сёння аб 11:20.

Прычыны надзвычайнага здарэння невядомыя. На месцы цяпер працуюць спецыяльныя службы, якія павінны высветліць, што адбылося са збудаваннем.

«Чыгуначная галінка выкарыстоўвалася для перамяшчэння таварных саставаў», - адзначыў губернатар, дадаўшы, што пацярпелых падчас інцыдэнту не было і што жыццю і здароўю грамадзян нічога не пагражае.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках