13 траўня 2024, панядзелак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прапанавала РФ абмяняць абаронцаў з «Азоўсталі» на палонных акупантаў

10
Украіна прапанавала РФ абмяняць абаронцаў з «Азоўсталі» на палонных акупантаў

Кіеў прапрацоўвае розныя варыянты выратавання ўкраінскіх вайскоўцаў.

Украінскі ўрад распрацаваў новую прапанову ў выратаванні вайскоўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі завода «Азоўсталь». Іх плануюць абмяняць на палонных расейскіх жаўнераў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на міністарку ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук.

«У якасці першага кроку, прапанавалі расейцам такі абмен: мы вывозім нашых цяжкапараненых хлопцаў з «Азоўсталі» па гуманітарным калідоры. У той жа час аддаём палонных расейцаў па стандартных правілах абмену ваеннапалонных», - расказала міністарка.

Яна падкрэсліла, што ўрад у гэты момант прапрацоўвае розныя варыянты выратавання ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Ніводны з іх не ідэальны. Але мы шукаем не ідэальны варыянт, а працоўны», - заявіла міністарка.

Варта заўважыць, што завод «Азоўсталь» знаходзіцца ў атачэнні расейскіх войскаў. Украінскія вайскоўцы трымаюць абарону нягледзячы на большыя ў некалькі разоў сілы ворага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках