Прыватным лабараторыям забаранілі рабіць ПЦР-тэсты
5- 19.05.2022, 12:13
- 6,830
Такую пастанову прыняло Міністэрства аховы здароўя «ў мэтах аптымізацыі».
У міністэрстве паведамілі, што нібыта ў мэтах аптымізацыі лабараторных ПЦР-даследаванняў, цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе, скасоўваецца правядзенне ўсіх ПЦР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 (COVID-19) у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя.
З 30 траўня скасоўваецца правядзенне ўсіх ПЦР-даследаванняў у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя - ТАА «Гравітадыягностык», ЗТАА «Сінэва», ЗТАА «Незалежная лабараторыя Інвітра», ІУП «Сінлаб-ЕМЛ», ТАА «ЛАДЭ», Медыцынскі ТАА «Гандлёвая сетка «ПРАДМІР» і ТАА «Клініка «Мерсі».
Правесці ПЦР-даследаванне на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для выезду за мяжу з выдачай вынікаў на расейскай і англійскай мовах можна на базе 53 лабараторый сістэмы Міністэрства аховы здароўя.
Магчыма, гэта з’яўляецца адным з элементаў ціску на прыватныя медычныя цэнтры.