25 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат тэхнічных навук з Дняпра паспяхова камандуе звязам УСУ на перадавой лініі

4
Кандыдат тэхнічных навук з Дняпра паспяхова камандуе звязам УСУ на перадавой лініі

Да вайны украінец працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе і выкладаў у ВНУ.

Кандыдат тэхнічных навук Канстанцін паспяхова камандуе звязам у 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгадзе. У цывільным жыцці ягамосць працуе настаўнікам у школе і выкладае ў адным з універсітэтаў места Дняпра. Ён вучыць дзяцей матэматыцы, а студэнтаў – ужо найвышэйшай матэматыцы, мае навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук, расказалі гісторыю ўкраінскага абаронцы ў Генеральным штабе УСУ.

У першы дзень паўнамаштабнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі Канстанцін стаў у шыхты Узброеных Сіл Украіны. Цяпер ён камандуе звязам у шыхтах 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады ДШУ УС Украіны.

"Мы маем выдатны зладжаны калектыў, які амаль цалкам складаецца з ахвотнікаў, з мабілізаваных, з тых, хто ахвочы да апошняга ўздыху абараняць краіну. Хлопцы настолькі матываваныя і патрыятычна настроеныя, што разумееш: перамога Украіны ў гэтай вайне - аксіёма", - дзеліцца камандзір .

У падраздзяленні, якім камандуе Канстанцін, пануюць зычлівыя і братэрскія стасункі, грунтаваныя на вайсковай дысцыпліне і ўзаемнай павазе. У вольны час, калі надараецца хвіліна на адпачынак, ягоныя дэсантнікі асвойваюць новае ўзбраенне, вывучаюць досвед вядзення баявых дзеянняў у розных краінах, і нават практыкуюцца ў найвышэйшай матэматыцы. Бо большасць мае вышэйшую адукацыю.

“Удасканаленне сваіх ведаў, вывучэнне чагосьці новага вельмі важнае нават у варунках вайны. Наша нацыя здаўна славілася сваімі навукоўцамі, канструктарамі, работнікамі адукацыі ды медыцыны. Мы маем багаты патэнцыял, і яго трэба памнажаць і развіваць. А планы на будучыню нашай дзяржавы мы снуём цяпер, са зброяй у руках і з матэматычнымі формуламі ў сшытку", - кажа Канстанцін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках