12 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збілі тры крылатыя ракеты

8
УСУ збілі тры крылатыя ракеты

Адну з іх - паблізу Кіева.

Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны збілі тры варожыя крылатыя ракеты, дзве з якіх накіроўваліся ў бок Вінніцы, трэцюю - паблізу Кіева.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў Telegram.

«Абедзве крылатыя ракеты, якія ляцелі на Вінніцу, збіты нашымі слаўнымі вайсковымі СПА», - напісаў ён.

Крыху пазней Герашчанка дадаў паведамленне пра яшчэ адну збітую варожую ракету.

«Яшчэ адну крылатую ракету толькі што збіла наша СПА на падлёце да Кіева ў раёне Адэскай трасы», – паведаміў ён.

Нагадаем, што сёння ў Львове, Дняпры, Кіеўскай і Кіраваградскай абласцях раздаліся магутныя выбухі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках