20 траўня 2024, панядзелак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твар Пуціна ўвесь час азызлы, непрапарцыйна вялікі ў суадносінах з целам»

24
«Твар Пуціна ўвесь час азызлы, непрапарцыйна вялікі ў суадносінах з целам»

Стан здароўя кіраўніка РФ – сапраўдная дзяржаўная таямніца.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін так перажывае за сваё здароўе, што зрабіў яго часткай дзяржаўнай таямніцы. Яго суправаджаюць амаль дзясяткі лекараў, якія маскіруюцца пад звычайных ахоўнікаў. А адзін з «агентаў» і зусім незаменны.

Але, як даведаліся журналісты, ёсць сярод іх адзін асаблівы агент, у якога вельмі важная місія: прыбіраць экскрэменты расейскага прэзідэнта. Аб ім распавялі ў сюжэце праграмы «Гроші», піша unian.net.

«Здароўе Пуціна даўно падарвалася, і гэта бачна няўзброеным вокам. З пастаянна азызлым тварам, які непрапарцыйна вялікі ў суадносінах з целам», - кажуць журналісты.

Ужо неаднаразова гаварылася пра тое, што стан здароўя Пуціна трымаецца пад грыфам «Сакрэтна». І наўрад ці нехта ведае насамрэч, што з ім адбываецца. Але вось зараз з французскіх СМІ стала вядома, навошта ў Крамлі падтрымліваюць гэтую таямніцу: у суправаджэнні прэзідэнта РФ ёсць спецагент Федэральнай службы, які збірае яго экскрэменты.

«Кожны раз, калі Пуцін ездзіў за мяжу, гэты чалавек забіраў прэзідэнцкі памёт назад у Маскву. Каб ніхто не мог узяць экскрэменты на аналізы і даведацца пра сапраўдны стан здароўя прэзідэнта РФ», - гаворыцца ў сюжэце «Гроші».

Канкрэтна журналістам вядома пра два такія выпадкі: у 2019-м годзе падчас візіту Пуціна ў Савудаўскую Арабію, а таксама падчас яго паездкі ў Францыю ў 2017-м.

Вось як гэты працэс апісваюць журналісты: «Ускосныя крыніцы на Блізкім Усходзе паведамілі нам, што далікатная місія выконвалася пад кантролем Федэральнай службай аховы. Агент павінен быў пакласці экскрэменты Пуціна ў прадугледжаныя для гэтага кішэні, каб не пакінуць слядоў, і завезці ўсё ў краіну».

Упершыню інфармацыю аб пуцінскім збіральніку экскрыментаў раскрылі журналісты Рэжыс Жантэ (часопіс Paris Match) і Міхаіл Рубін («Праект»).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках