Кіраўнік Пентагона: ЗША гатовы выдаць Украіне ўсё патрэбнае ўзбраенне
11- 13.06.2022, 21:50
- 11,060
ЗША дапамогуць Украіне дабіцца поспеху ў вайне з РФ.
У ЗША заявілі аб гатоўнасці перадаць Украіне ўсё ўзбраенне, у якім цяпер мае патрэбу УСУ.
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на заяву міністра абароны ЗША Лойда Осціна падчас прэс-канферэнцыі.
"ЗША гатовы выдаць усё і дапамагчы Украіне дабіцца поспеху", - адказаў Осцін на пытанне журналістаў аб перадачы УСУ 300 новых РСЗА і 1000 гаўбіц.
Пры гэтым ён дадаў, што цяпер не толькі ЗША, але і іншыя краіны Захаду гатовы надаць істотную дапамогу Украіне для яе перамогі ў вайне супраць Расеі.
"Мы выдалі ўжо значную колькасць гаўбіц і вялікія аб'ёмы 155-мм боепрыпасаў сярод многіх іншых рэчаў. Але іншыя краіны таксама адправілі 155-мм гаўбіцы", - падкрэсліў Осцін.