20 траўня 2024, панядзелак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балканскія краіны дапамогуць аднавіць разбураны акупантамі горад пад Кіевам

Балканскія краіны дапамогуць аднавіць разбураны акупантамі горад пад Кіевам

Албанія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя дапамогуць у аднаўленні горада Ірпень.

Тры краіны Балканскай паўвыспы - Албанія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя - дапамогуць Украіне ў аднаўленні горада Ірпень.

Пра гэта размова ішла падчас супольнага брыфінгу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэм'ер-міністрамі Албаніі і Чарнагорыі Эдзі Рамай і Дрытанам Абазовічам.

У перамовах у відэафармаце ўдзельнічаў прэм'ер-міністр Паўночнай Македоніі Дзімітар Кавачоўскі. Кіраўнікі ўрадаў краін Балканскага паўвострава асабіста прыехалі ў Ірпень і ацанілі ступень разбурэнняў горада з боку расейскіх акупацыйных войскаў.

Кожны з кіраўнікоў урадаў адпаведнай краіны выказаў гатоўнасць пабудаваць у Ірпені новыя жылыя комплексы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках