12 траўня 2026, aўторак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Літвы: Паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі прычыніцца да ўзмацнення рэпрэсій у краіне

5
Прэм'ерка Літвы: Паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі прычыніцца да ўзмацнення рэпрэсій у краіне
ІНГРЫДА ШЫМАНІЦЕ

Інгрыда Шыманіце заклікала падтрымаць беларусаў у барацьбе за свабоду.

Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце выступіла ў аўторак 21 чэрвеня на форуме Каліноўскага. У сваёй прамове яна падтрымала народы Беларусі ды Украіны ў іхняй барацьбе за свабоду, падкрэсліўшы неабходнасць дэмакратычнага Захаду не толькі абвяшчаць, але і абараняць свае вартасці.

У сваім выступе літоўская прэм'ерка згадала анэксію Крыма, вайну Расеі з Грузіяй у 2008 годзе, узброены канфлікт на ўсходзе Украіны 2014 года і заявіла, што пэўная "навука мінуўшчыны" для Еўропы "засталася нявывучанай".

«Кожны раз мы казалі «ніколі больш», кожны раз мы абяцалі нашу поўную і непахісную падтрымку тым, хто прыгнечаны і акупаваны, і наш голас тым, хто прымусіў замаўчаць. І тым не менш, наша ўвага, як і загалоўкі, пераключаліся на чарговую трагедыю або перамогу, чарговага героя або ахвяру дня, месяца, года. Мы хацелі б пацвердзіць нашу прыхільнасць, але рэдка ўдзяляем дастаткова часу і намаганняў справе ўчарашняга дня, мінулага месяца, мінулага года. Наша навука застанецца нявывучанай. І ў сляпой зоне нашай рассеянай увагі дыктатары квітнеюць далей. Яны становяцца мацнейшымі і стануць яшчэ больш агрэсіўнымі - як у дачыненні да свайго народа, так і ў міжнародным маштабе», - сказала Шыманіце.

Яна заявіла, што адразу пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну краіны ЕЗ былі адзіныя ў намерах, аднак праз пэўны час пазіцыі пачалі адрознівацца, згадаўшы ў гэтым кантэксце прапановы еўрапейскіх палітыкаў "захаваць Пуціну аблічча" і прапановы Аляксандра Лукашэнкі аб транзіце ўкраінскага збожжа ў балтыйскія порты праз Беларусь на ўмовах, што гэтыя порты будуць адчыненыя і для беларускіх тавараў.

«Як быццам Лукашэнка не быў суўдзельнікам вайны Расеі супраць Украіны. Нібыта ў 1999-2000 гадах у Беларусі не было палітычных забойстваў, нібыта не было фальсіфікацыі выбараў. …Нібыта ўсе патрабаванні мірнай грамады на вуліцах Беларусі са жніўня 2020 года забытыя. І ўсе гэтыя тысячы палітычных вязняў ні за што пазбавіліся волі. Нібыта ўсе тыя вольныя духам беларусы, якія жывуць у выгнанні ў Літве, Польшчы ды іншых краінах Еўропы, і тыя, хто знайшоў прытулак ва Украіне толькі для таго, каб зноў стаць уцекачамі, не заслугоўваюць шанцу на вольную і дэмакратычную будучыню ў сябе дома», - заявіла Інгрыда Шыманіце.

Літоўская прэм'ерка заявіла, што, на ейную думку, паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі прычыніцца да ўзмацнення рэпрэсій унутры краіны.

Яна адзначыла, што еўрапейскія лідэры маюць засяродзіцца на дапамозе Украіне, але не забывацца пры гэтым аб праблемах беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Таму сёння, хаця мы ўсё яшчэ сканцэнтраваныя на тым, каб дапамагчы Украіне перамагчы ў гэтай вайне супраць расейскай тыраніі, давайце таксама зробім усё магчымае, каб выканаць нашы абяцанні аб падтрымцы свабодных людзей Беларусі. Ім патрэбная гэтая падтрымка як ніколі», - заявіла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках