12 траўня 2026, aўторак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карнікі ў Берасці прымусілі ўкраінку адляпіць з аўтамабіля герб Украіны

33
Карнікі ў Берасці прымусілі ўкраінку адляпіць з аўтамабіля герб Украіны

І замяніць на «захад над балотам».

Супрацоўнікі ГУБАЗіК у Берасці ўчынілі ціск на тутэйшую жыхарку за тое, што на ейным аўтамабілі мелася налепка ў выглядзе герба Украіны - трызуба. Карнікі самі зрабілі справаздачу аб гэтым у сваім рэгіянальным тэлеграм-канале.

Як гаворыцца ў публікацыі, берасцейка Юлія родам з Украіны, але ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі. У здзеклівым тоне карнікі паведамілі, што жанчына мае "годную працу", але яна "наважыла пашукаць экстрыму".

Таксама карнікі апублікавалі фота, як жанчына адлеплівае са свайго Chrysler 300M акуратны чорна-белы трызуб, пасля чаго на тым жа месцы з'яўляецца налепка з "захадам над балотам".

Ці былі для берасцейкі нейкія фармальныя наступствы ад гэтай «акцыі» карнікаў, напрыклад, адміністрацыйная адказнасць, не паведамляецца.

Адзначым, што ўкраінскі трызуб (як, зрэшты, і ўкраінскі сцяг) не ўключаны ў якія-небудзь спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках