На Змяіным «горача»: УСУ ўдарылі па акупантах на востраве
4- 29.06.2022, 10:03
- 9,166
Захопнікам зладзілі «змяінае надвор'е».
Украінскія вайскоўцы ўдарылі па расейскіх захопніках на часова акупаваным востраве Змяіны.
Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук у Telegram. Ён адзначае, што УСУ зладзілі акупантам "гарачае надвор'е".
"У сераду ва Украіне яшчэ гарачэй: тэмпература паднімецца да +35°. На некаторых тэрыторыях вельмі горача. Адказныя за "змяінае" надвор'е – УСУ", – напісаў Братчук.
Ён адзначыў, што падрабязнасці будуць пазней, і што цяпер не трэба перашкаджаць працаваць "ваенным метэаролагам".