Макс Корж: Мае рацыю той, хто абараняе свой дом
9- 4.06.2022, 20:42
- 11,810
Беларускі музыка запісаў сінгл пра вайну ва Украіне.
Макс Корж выпусціў сінгл пра вайну ва Украіне. Беларускі музыка прэзентаваў кампазіцыю «Мой дом» у сваім Youtube-канале. Гэта антываенная лірыка, паведамляе «Белсат».
Пасля 24 лютага - дня, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны, - Макс Корж асудзіў агрэсію. На ўласнай старонцы ў Instagram музыка напісаў, што асуджае ўварванне і бамбардзіроўку суверэннай дзяржавы.
Свае разважанні на тэму вайны Корж падсумоўвае рытарычным пытаннем: «Што ж вы нарабілі? Вы ж самі гэтага не разумееце».