«Фаер-шоў ад 80 брыгады»: украінскія байцы знішчылі склад боепрыпасаў ворага на Луганшчыне
2- 5.06.2022, 16:20
- 7,316
Пажар і дэтанацыя набояў добра заўважныя на відэа.
Воіны з 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ УСУ адзначыліся трапным ударам па расейскіх акупантах. У выніку абстрэлу быў знішчаны варожы склад з боепрыпасамі на Луганшчыне, піша a target="_blank" href=https://www.unian.net/war/faer-shou-ot-80-brigady-boycy-unichtozhili-sklad-boepripasov-vraga-na-luganshchine-video-novosti-vtorzheniya-rossii-na-ukrainu-11854971.html>unian.net.
Жаўнеры зафіксавалі на відэа наступствы ўдару. Здымка, мяркуючы з усяго, вялася з дапамогай выведвальнага дрона. Кадры роліка дэманструюць моцны пажар у будынку, дзе захоўваліся боепрыпасы. Перыядычна ў агні дэтануюць набоі, што правакуе імклівыя ўспышкі агню.
Відэа падпісалі лаканічна: «Фаер-шоў ад 80 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады». З якога ўзбраення нанеслі ўдар, не пазначана, але можна з упэўненасцю выказаць здагадку, што працавала артылерыя.