22 лiстапада 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ковід у 2021 годзе маглі перахварэць 18 млн расейцаў

6
На ковід у 2021 годзе маглі перахварэць 18 млн расейцаў

Гэта ўдвая больш, чым паводле афіцыйнай статыстыкі.

Расспажыўнагляд зафіксаваў у 2021 годзе рэкордны рост захворвання на ВРВІ і пнэўманію. Такія звесткі апублікаваныя ў штогадовым дзяржаўным дакладзе ўстановы. Калі ўлічыць, што ў ВРВІ і пнеўманію лекары часта запісвалі выпадкі каранавіруса, то фактычна летась на ковід маглі перахварэць да 18 млн чалавек ― у два разы больш за афіцыйныя звесткі, піша novayagazeta.eu.

У 2021 годзе захворванне на ВРВІ паставіла абсалютны антырэкорд з 2010 года. Інфекцыю падхапіў кожны чацвёрты расеец. Гэта на чвэрць, або на 8 млн выпадкаў, вышэй за норму (сярэдні шматгадовы паказчык, які вызначае сам Расспажыўнагляд).

Акрамя таго, у 2021 годзе амаль у тры разы вышэйшым за норму было захворванне на пнэўманію. Залішне на яе перахварэлі 1,1 млн чалавек.

Год таму Расспажыўнагляд публічна прызнаваў, што ў 2020 годзе "значная частка не пацверджаных лабараторна захворванняў на COVID-19 рэгістравалася як ВРВІ і пазашпітальную пнэўманію".

Калі ў 2021 годзе лекары далей рэгістравалі ковід як ВРВІ або пнэўманію, то рэальная колькасць тых, хто перахварэў на каранавірус, можа быць удвая вышэйшая за афіцыйныя лічбы – да 18 млн чалавек.

Як пісала расейская «Новая газета», што за дыягназам «ВРВІ» можа хавацца COVID-19. Так, летась уздым захворвання на рэспіраторныя інфекцыі пачаўся анамальна рана - у сярэдзіне чэрвеня. Тады ж, паводле супадзення, прыйшла і трэцяя хваля каранавіруса. «Практычна ўсе выпадкі ВРВІ мы пасля дыягнастуем як COVID-19», ― тады прызнавала намесніца мэра Масквы Анастасія Ракава.

Паводле афіцыйных звестак, у 2021 годзе было выяўлена больш за 9 млн выпадкаў COVID-19 (у 2020 годзе - 3,2 млн). Дзель дзяцей сярод усіх захварэлых склала 12%. Пенсіянераў - 25,5%.

Топ-10 рэгіёнаў з максімальнымі паказчыкамі захворвання на карону ўзначаліў Санкт-Пецярбург. У ім летась перахварэлі 13 чалавек са ста. На наступных радках: Хакасія, Карэлія, Наўгародская, Варонежская вобласці, Масква, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Комі, Югра.

Пік захворвання прыпаў на першы тыдзень лістапада. Часцей за ўсё хварэлі людзі ад 30 да 49 гадоў (33%). У сярэдняй і цяжкай форме хваробу перанеслі 43,5% чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках