4 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская «Валькірыя» ўдарыла па акупантах і знішчыла склад боепрыпасаў да «Урагана»

1
Украінская «Валькірыя» ўдарыла па акупантах і знішчыла склад боепрыпасаў да «Урагана»

Відэафакт.

Абаронцы Украіны штодня б'юць расейскіх акупантаў і варожую тэхніку па ўсіх напрамках. На Данбасе дзякуючы працы ўкраінскага беспілотнага авіяцыйнага комплексу "Валькірыя" артылерысты разнеслі склад боепрыпасаў войска РФ.

Кадры ўдалай спецаперацыі паказала прэс-служба Аператыўна-тактычнай групоўкі "Поўнач" у Facebook. Як адзначаецца, абаронцы Украіны патрапілі ў склад боепрыпасаў да "Урагана".

На відэа паказана, як загараецца і дыміць варожы склад.

"Слаўная ўкраінская Валькірыя зноў б'е акупантаў! Дзесьці на Данбасе з дапамогай БПАК нашы абаронцы трапна ўлучылі ў склад боепрыпасаў да Урагана і знішчылі яго!" – гаворыцца ў паведамленні.

Дрон "Валькірыя" ўкраінскай распрацоўкі, ён мае высокія паказнікі нагрузкі на дыстанцыі. Беспілотнік можа паднімаць цяжкія грузы на розных маршрутных адлегласцях.

З дапамогай адмысловай сістэмы скіду грузаў робат можа дакладна і мэтасяжна даставіць груз, напрыклад для знішчэння варожых цэляў або ў іншых мэтах. Да таго ж ва ўкраінскага беспілотніка ёсць некалькі функцыянальных пластоў, якія забяспечваюць бяспеку падчас транспартавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках