4 траўня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнаморскі флот РФ заблакаваны каля Крыма

3
Чарнаморскі флот РФ заблакаваны каля Крыма

Акрамя Змяінага, Украіна правяла яшчэ некалькі важных аперацый.

Украіна прыступіла да разблакавання марскіх калідораў для экспарту збожжа, піша народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка.

І тут некалькі думак пра сітуацыю з востравам Змяіным.

1. Гэта трэба разумець як факт. Змяіны расейцы не пакінулі проста так. Яны адтуль не выходзілі ні з якой добрай ці нядобрай волі. Яны ўцяклі са Змяінага праз жорсткія і ўдалыя дзеянні УСУ.

2. Змяіны – ключавы пункт для разблакавання нашага збожжавага экспарту.

3. Украіна правяла, акрамя аперацыі на Змяіным, яшчэ некалькі важных аперацый для разблакавання нашых марскіх шляхоў. (Пра гэта раскажам ужо пасля вайны.)

4. Высаджванне дэсанту ў Адэсу становіцца фактычна немагчымым.

5. Чарнаморскі флот Расеі замыкаецца толькі каля Крыма. Падыходзіць бліжэй – значыць атрымліваць новыя страты сваіх караблёў.

6. Наша вайна на моры ўнікальная! Краіна, у якой няма (!) свайго флоту, дамінуе на моры над краінай, у якой адзін з самых вялікіх і моцных флатоў у свеце. Тое, што робяць УСУ, – гэта фантастыка.

7. Хутка (трымаю кулакі) мы зможам прадаць сваё збожжа. Скараціць падзенне ВУП і пачаць паступова аднаўляць эканоміку. Накарміць мільёны людзей у свеце. Да поўнай перамогі яшчэ далёка, але кожны дзень мы да яе набліжаемся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках