3 траўня 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

800 кампаній у ЗША пагадзіліся вырабляць зброю для Украіны

2
800 кампаній у ЗША пагадзіліся вырабляць зброю для Украіны

Пентагон у найбліжэйшыя дні будзе разбіраць гэтыя прапановы.

800 амерыканскіх кампаній падалі 1300 прапановаў Міністэрству абароны ЗША датычна інавацыйнай зброі, якую яны могуць вырабляць для Украіны.

Пентагон у найбліжэйшыя дні будзе разбіраць гэтыя прапановы і вызначацца з ідэямі, якую зброю можна замовіць для вырабу Узброеным сілам Украіны, а таксама амерыканскім вайскоўцам, піша CNN.

Адзначаецца, што амерыканскае Мінабароны шукае вытворцаў, якія змогуць увасобіць свае ідэі ў вырабе зброі хутка: найпрасцейшае ўзбраенне за 30 дзён, а больш складанае – за 180 дзён.

Пры гэтым Пентагон арыентуецца на тыя віды зброі, якія Украіна ўказала як ключавыя і найбольш патрэбныя для абароны ад узброенай агрэсіі Расеі:

сродкі супрацьпаветранай абароны,

узбраенне для супрацьтанкавай, супрацьпяхотнай, берагавой абароны і супрацьтанкавай барацьбы,

сродкі контрбатарэйнай барацьбы,

беспілотнікі,

сродкі абароненай сувязі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках