4 траўня 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка назвала прычыну адыходу расейскіх войскаў з вострава Змяіны

5
Брытанская выведка назвала прычыну адыходу расейскіх войскаў з вострава Змяіны

Ні пра які «жэст добрай волі» гаворкі не ідзе.

Расейскія войскі змушаныя былі пакінуць украінскі востраў Змяіны праз сталыя ўдары УСУ. Ні пра які «жэст добрай волі» гаворкі не ідзе.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў зводцы, ваенная ўстанова Расеі абвясціла пра вывад сваіх войскаў з вострава Змяіны ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора. Востраў быў захоплены Расеяй у першы дзень уварвання і размешчаны блізу асноўных марскіх шляхоў у Адэсу і прылеглыя да яе парты.

Паводле звестак брытанскай выведкі, УСУ за апошнія некалькі тыдняў нанеслі ўдары па расейскім гарнізоне з ужываннем ракетаў і ўдараў беспілотнікаў. Акрамя таго, яны выкарыстоўвалі супрацькарабельныя ракеты, каб перашкодзіць расейскім ваенным караблям папоўніць запасы на востраве.

«Расея, хутчэй за ўсё, сышла з вострава Змяіны праз ізаляцыю гарнізона і рост уразлівасці для ўкраінскіх удараў, а не ў якасці "жэсту добрай волі", як яна сцвярджае», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, Расея эвакуявала рэшткі гарнізона на востраве Змяіны пасля чарговага ўдару ракетнымі і артылерыйскімі падраздзяленнямі УСУ.

Расейская ваенная прапаганда 30 чэрвеня заявіла, што гарнізон пакінуў востраў нібы ў якасці «жэсту добрай волі». Нібыта каб паказаць, што расейскі бок не замінае ААН у арганізацыі гуманітарнага калідору для экспарту збожжа з Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках