4 траўня 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы фарсавалі Нёман

10
Беларускія вайскоўцы фарсавалі Нёман

Адбылося тактыка-спецыяльнае вучэнне з пантоннымі падраздзяленнямі інжынерных войскаў.

Беларускія вайскоўцы адпрацавалі фарсаванне Нёмана. Як паведамляе Мінабароны, адбылося тактыка-спецыяльнае вучэнне з пантоннымі падраздзяленнямі інжынерных войскаў. У іх удзельнічалі вайскоўцы пантонных падраздзяленняў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады, 557-й інжынернай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання і 7-га інжынернага палка Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Падчас вучэння адпрацоўваўся адзін з варыянтам выкарыстання пантонаў, асвойвалася супольнае выкарыстанне пантонных падраздзяленняў пры абсталяванні і утрыманні камбінаваных перапраў праз водную перашкоду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках