4 траўня 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін мяняе тактыку вайны

8
Пуцін мяняе тактыку вайны

Крэмль уносіць карэктывы пасля сваёй стратэгічнай паразы.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін саступіў стратэгічную вайну ва Украіне. Такое меркаванне выказаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Як кіраўнік дзяржавы агрэсара мяняе тактыку вайны, разбіраліся журналісты праекта FreeДом, паведамляе УНИАН.

"Не будзем блытаць тактыку са стратэгіяй. З пункту гледжання стратэгічных мэт Пуціна ён ужо саступіў. Яго стратэгічнай мэтай было пакласці канец суверэнітэту і незалежнасці Украіны, сцерці яе з карты, уключыць у склад РФ", – заяўляў Блінкен.

Акрамя стратэгічных, дзяржаўны сакратар ЗША згадаў і аб тактычных планах Крамля.

"Між тым на Усходзе Украіны працягваецца тактычная, жорсткая бітва з расейскай агрэсіяй, украінскія сілы адступаюць. Ёсць поспехі ў аднаго боку, ёсць поспехі ў другога, але ў рэчаіснасці важна тое, што са стратэгічнага пункту гледжання Пуцін не даб'ецца поспеху ў тым, чаго ён спрабаваў дасягнуць", - казаў Блінкен.

Пактычна паразу пуцінскім войскам можна было залічыць калі не пасля няўдачы так званай "спецаперацыі", дык дакладна пасля адступлення з-пад Кіева вясной гэтага года.

Расейскі дыктатар планаваў захапіць Украіну за 3 дні, бо яго атачэнне выклікала яму, што ўкраінцы чакаюць расейскія войскі на сваіх тэрыторыях.

"Крэмль унёс карэктывы ў свае першапачатковыя планы і засяродзіў сілы на невялікім участку расейска-ўкраінскага фронту, у тым ліку і на Усходзе", – тлумачыць вайсковы эксперт Уладзіслаў Селязнёў.

Разумеючы, што саступае, Пуцін гатовы выкарыстаць усялякія метады, каб не дапусціць паразы. Менавіта таму, адзначаюць журналісты, у мінулую нядзелю раснйскае войска нанесла ўдар па шматпавярхоўцы ў Кіеве. Затым была ракетная атака на ГЦ у Краменчугу Палтаўскай вобласці, вынік - 20 смерцяў на сумленні пуцінскіх чыноўнікаў.

Экспэрт Селязнёў падкрэслівае, што зараз РФ задзейнічае ўсе існыя сілы і сродкі, каб прымусіць Украіну скарыцца патрабаванням Крамля. Паводле ягоных слоў, вайна набывае зацяжны характар.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках