4 траўня 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы збілі чарговы расейскі беспілотнік за шэсць мільёнаў даляраў

2
Украінскія байцы збілі чарговы расейскі беспілотнік за шэсць мільёнаў даляраў

Планы акупантаў аб атрыманні выведвальнай інфармацыі парушаныя.

Расея актыўна выкарыстоўвае беспілотнікі для выведкі ва Украіне. Але УСУ гэтак жа актыўна іх збіваюць.

Чарговым збітым варожым беспілотнікам стаў «Фарпост», збіты байцамі зенітнага ракетнага падраздзялення паветранага камандавання «Поўдзень». Гэты беспілотнік спрабаваў знайсці чарговую цэль для знішчэння ў Мікалаеўскай вобласці.

«Планы акупантаў у атрыманні выведвальнай інфармацыі парушаныя, прылада «вызвалена ад выканання заданняў па прызначэнні», – адрэагавалі на шкоду ў паветраным камандаванні «Поўдзень».

Дарагая страта

Гэта не першы раз, калі ўкраінскія вайскоўцы збіваюць беспілотнікі «Фарпост». 2 траўня ваяры зенітнага ракетнага падраздзялення Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны таксама ліквідавалі беспілотнік «Фарпост» у Адэскай вобласці. 7 траўня ў Адэскай вобласці «Фарпост» збілі байцы паветранага камандавання «Поўдзень». А ўжо 4 чэрвеня «Фарпост» быў збіты над Чорным морам.

Пры гэтым, у 2015 годзе ўкраінскія вайскоўцы збівалі расейскі беспілотнік «Фарпост» у зоне АТА.

Іх актыўна выкарыстоўваюць у расейскім войску, хаця яны дастаткова дарагія. Комплекс з беспілотнікаў сярэдняй далёкасці «Фарпост» прызначаны для вядзення паветранай выведкі у зоне баявых дзеянняў. Акрамя таго, ён можа выкарыстоўвацца для пазначэння цэляў, а таксама для навядзення і карэкціроўкі агню артылерыі. Кожны комплекс складаюць наземная станцыя кіравання і тры беспілотнікі, пры гэтым кошт кожнага - блізу 6 мільёнаў даляраў. Толькі кошт галоўнай прылады відэарэгістрацыі з інфрачырвонай камерай складае блізу 1 мільёна даляраў.

Пры гэтым расейскі «Фарпост» - гэта ліцэнзаваная ізраільская копія беспілотніка Searcher MkII.

У жніўні 2019 года міністэрства абароны Расеі прадэманстравала мадэрнізаваны беспілотнік «Фарпост-Р» з узлётнай масай 500 кілаграмаў і працягласцю палёту да 18 гадзін на вышыні да 6 кіламетраў. Новая мадэль атрымала два пункты падвескі для малакаліберных кіраваных боепрыпасаў КАБ-20. Такім чынам, акрамя выведвальных місій, беспілотнік стаў і ўдарным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках