4 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зале Вярхоўнай Рады Украіны ўстанавілі сцяг ЕЗ

1
У зале Вярхоўнай Рады Украіны ўстанавілі сцяг ЕЗ

На пасяджэнні выступілі Уладзімір Зяленскі і Уршуля фон дэр Ляен.

У зале Вярхоўнай Рады ўстанавілі сцяг Еўрапейскага Звязу ў сувязі з наданнем Украіне статусу кандыдата на сяброўства ў ЕЗ.

Пра гэта адзначыў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук у Facebook.

"Да сённяшняй раніцы ў мяне было дзве мары. Першая - калі ў зале Вярхоўнай Рады, побач з жоўта-блакітным сцягам Украіны, будзе лунаць сцяг Еўрапейскага Звязу! Другая - калі я нарэшце здыму вайсковую форму і надзену белую кашулю з гарнітурам, каб праводзіць пленарныя пасяджэнні ў мірным парламенце. Першая мара ўжо спраўдзілася. Значыць і другая здзейсніцца. Абавязкова!", - напісаў Стэфанчук.

Ён дадаў, што Вярхоўнай Радзе пасуе сцяг Еўразвязу "і колерам, і сэнсам".

У сваю чаргу намеснік старшыні Камітэта ВР у пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Яраслаў Жалязняк у сваім Telegram паведаміў, што ў парламенце на пасяджэнні выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і онлайн прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен.

"На выступе прысутнічаюць амбасадары ЕЗ", - адзначыў таксама ён.

Нагадаем, 28 лютага прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе.

28 лютага прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе.

17 чэрвеня Еўракамісія рэкамендавала Еўрапейскай радзе надаць Украіне еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз. Прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен удакладніла, што гэта павінна быць зроблена з разуменнем, што Украіна павінна правесці шэраг важных рэформ. ЕК вызначыла сем умоў, якія павінна выканаць Украіна.

23 чэрвеня Еўрарада дала Украіне статус кандыдата на сяброўства ў Еўрапейскім Звязе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках