4 траўня 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па колькі ў Беларусі прадаюць маладую бульбу?

10
Па колькі ў Беларусі прадаюць маладую бульбу?

Старую ўжо ёсць непажадана.

Цяпер кожнаму з нас варта хутчэй перайсці на маладую бульбу. Старыя клубні ўжо не пасадзіш, але і даядаць іх нельга - гэта можа сур'ёзна паўплываць на здароўе, піша telegraf.news.

Колькі захоўваецца бульбачка?

Тэрмін захоўвання залежыць ад гатунку і ўмоў. Звычайна гэта перыяд ад аднаго тыдня да 10 месяцаў. Каб клубень не псаваўся доўгі час, яго варта захоўваць у цёмным, сухім памяшканні пры тэмпературы, не вышэйшай за 3-4°С. Акрамя таго, месца павінна добра праветрывацца.

А вось калі тэмпература захоўвання 18°С градусаў, то бульба будзе нармальнай усяго толькі два тыдні, піша «Гастроном».

Калі з'яўляюцца небяспечныя фітатаксіны?

Цяпло і сонца ўплываюць на тое, што ў клубні з часам руйнуецца крухмал і з'яўляюцца клубневыя пупышкі - так бульба рыхтуецца даць новае жыццё. Каб засцерагчы клубні ад вонкавых пагроз - бактэрый, вірусаў, насякомых - канцэнтрацыю ў клубнях пачынае павялічваць алкалоід саланін.

Гэты фітатаксін бяспечны толькі ў невялікіх дозах. Пазней ён становіцца таксічным, асабліва для чалавека. Звычайна гэта бачна па зялёных бачках. Але нават калі іх няма, стары клубень сапраўды змяшчае ў сабе вялікую дозу алкалоідаў саланіну - есці такую бульбу нельга.

Чым пагражае ўжыванне саланіну?

Ён можа выклікаць моцнае атручэнне, ваніты і нават галюцынацыі. Цалкам разбураецца ён толькі пры тэмпературы звыш 250°С. Гэта значыць, калі вы проста зварыце ці падсмажыце бульбу, таксін усё адно застанецца.

Прыкметы, што бульбу есці нельга

Відавочна, што бульбу трэба выкінуць, калі:

стала маршчыністай;

стала вадзяністай;

з'явіліся праросткі;

з'явіліся зялёныя ці карычневыя плямы.

За колькі ўжо прадаюць маладую бульбу?

Паглядзім кошты ў некалькіх беларускіх крамах.

На сайце E-dostavka (Еўраопт) маладую азербайджанскую бульбу можна купіць па 1,79 BYN за кг. Мытыя раннія клубні з Пакістана каштавацьмуць даражэй - па 2,39 BYN за кг. А чырвоную бульбу (Азербайджан) прадаюць па 2,59 BYN за кг.

Беларускую свежую бульбу можна купіць у Green за 1,42 BYN/кг ці 3,13 BYN/кг. Таксама прадаюць імпартную па 2,27 BYN/кг і расейскую чырвоную - па 2,56 BYN/кг.

У Гіпа прадаюць белую бульбу па 2,19 BYN/кг, расейскую раннюю чырвоную — па 2,53 BYN/кг.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках