4 траўня 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спаліць тэхніку акупантаў і стаць героем былі гатовыя восем добраахвотнікаў»

2
«Спаліць тэхніку акупантаў і стаць героем былі гатовыя восем добраахвотнікаў»

Баец тэрабароны з пазыўным «Камаз» распавёў аб абароне Кіеўшчыны.

Баец з пазыўным «Камаз» са сваім падраздзяленнем ратаваў Кіеўшчыну ад расейскіх акупантаў, а цяпер абараняе Украіну на ўсходзе.

Пра гэта паведамляе тэрабарона УСУ.

«Камаз» працаваў у выратавальных службах - у горным атрадзе і вадалазам-выратавальнікам.

У 2014 годзе пайшоў добраахвотнікам на Данеччыну. 6 студзеня 2022 года падпісаў кантракт з Сіламі тэрытарыяльнай абароны УСУ, а 24 лютага пачаў фармаваць сваё падраздзяленне, якое абараняла Кіеўшчыну ад расейскіх войскаў.

«1 сакавіка оркі занялі сяло Лук'янаўку. Мы паднялі дрон і ўбачылі калону, якая рухалася на Рудніцкае: 2 БМП, 4 БТР і 3 танкі. Нас пяцёра і сямёра спецназаўцаў падаліся да Рудніцкага, каб зладзіць там засаду. Але на выездзе з сяла Селішча насустрач нам вылецеў аўтамабіль мясцовага жыхара, ён у паніцы пракрычаў: «Хлопцы, за мной гоняцца 2 танкі». Тое, што спалоханы мясцовы прыняў за танкі, насамрэч былі БМП. Першым стрэлам РПГ мы патрапілі ў вежу, аўтаматным агнём збілі ўсіх, хто сядзеў на брані. Кулямётчыка, які пуляў па нас з 30-га калібру, узялі ў палон», - распавядае ўкраінскі абаронца.

Каб танкі не прайшлі далей, прадоўжыў «Камаз», узарвалі масты ў Барышаўцы і на выездзе з Селішча.

«Потым я аддаў загад узарваць шлюзы на рацэ Трубеж. Вада забалоціла вялікую тэрыторыю - і ні тэхніка, ні пяхота тут прайсці не маглі. У тую ж ноч знішчылі яшчэ 12 варожых выведнікаў, якія ішлі на Барышаўку. 50 адзінак варожай тэхнікі, якія маглі перарэзаць шлях на Барыспаль, былі спыненыя. Камандзір спецназу тады быў вельмі ўражаны смеласцю маіх хлопцаў», - сказаў ён.

«Нікога не трэба было матываваць. Усе мясцовыя. Ва ўсіх тут заставаліся сем'і і дзеці. Мы нават распрацавалі план на экстраны выпадак: калі оркі пяройдуць гэты масток – мы спалім іх калону паводле прынцыпу камікадзэ. Выкапалі спецыяльныя пазіцыі для 8 чалавек з «кактэйлямі Молатава». Задача - падпаліць варожую машыну і памерці героем. Ужо было 8 добраахвотнікаў, гатовых гэта зрабіць. Малодшаму было 18, самаму старэйшаму 69 гадоў», - падсумаваў «Камаз».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках