4 траўня 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Баўгарыі: Мы не дазволім замежным дыпламатам ставіць ультыматумы нашай дзяржаве

20
Прэм'ер-міністр Баўгарыі: Мы не дазволім замежным дыпламатам ставіць ультыматумы нашай дзяржаве
Кірыл Петкаў

Кірыл Петкаў адхіліў расейскі ўльтыматум аб скасаванні пастановы аб высылцы 70 дыпламатаў РФ.

Адыходзячы прэм'ер-міністр Баўгарыі Кірыл Петкаў адхіліў расейскі ўльтыматум аб скасаванні пастановы аб высылцы 70 расейскіх дыпламатычных супрацоўнікаў.

Аб гэтым піша Reuters.

Расея выставіла ў чацвер ультыматум, у якім змяшчаецца пагроза закрыць расейскае пасольства, калі Сафія не скасуе высылку да поўдня пятніцы.

Пяткаў заявіў у відэазвароце, што паводзіны Расеі непрымальныя.

«Мы не дазволім Баўгарыі збочыць са шляху... Мы не дазволім замежным дыпламатам ставіць ультыматумы баўгарскай дзяржаве», - сказаў ён.

Нагадаем, пасол Расеі ў Баўгарыі Элеанора Мітрафанава заявіла, што Масква разглядае магчымасць разрыву дыпламатычных стасункаў з Сафіяй у выпадку, калі яна не скасуе пастановы аб высылцы 70 работнікаў расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Петкаў у аўторак абвясціў аб высылцы з краіны 70 работнікаў расейскага пасольства праз тое, што яны займаліся шпіёнскай дзейнасцю.

Паводле інфармацыі баўгарскіх СМІ, у расейскай амбасадзе працавалі амаль 150 чалавек.

МЗС РФ у адказ заявіла, што Расея пасля высылкі Баўгарыяй 70 сваіх дыпламатаў і супрацоўнікаў пасольства пакідае права на захады ў адказ, у тым ліку «асіметрычныя».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках