4 траўня 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленне Змяінага: УСУ «пакрышылі» акупантаў разам з зеніткамі і РСЗА

5
Вызваленне Змяінага: УСУ «пакрышылі» акупантаў разам з зеніткамі і РСЗА

Украінская авіяцыя неаднаразова наносіла магутныя авіяўдары па варожых пазіцыях.

У Камандаванні Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны расказалі аб ударах па пазіцыях расейскіх акупантаў на востраве Змяіным у Чорным моры.

Падчас правядзення аперацыі па вызваленні вострава Змяінага ад акупантаў авіяцыя Паветраных Сіл неаднаразова наносіла магутныя авіяўдары па варожых пазіцыях, гаворыцца ў паведамленні Камандавання ў Facebook.

Падкрэсліваецца, што бамбавікі, штурмавікі і знішчальнікі, ва ўзаемадзеянні з артылерыйскімі падраздзяленнямі, вайсковай і беспілотнай авіяцыяй Наземных і Вайскова-Марскіх Сіл, падраздзяленнямі Сіл спецыяльных аперацый, чарговым разам знішчалі акупантаў на востраве Ахіла.

«У выніку паспяховай аперацыі знішчаныя зенітныя ракетныя сістэмы, радыёлакацыйныя станцыі, баявыя пазіцыі, рэактыўная сістэма залпавага агню, тэхніка і асабовы склад расейскіх акупацыйных войскаў. Невялікая частка рашыстаў эвакуявалася, спешна пакінуўшы востраў», - дадалі ў Камандаванні УС УСУ.

Сітуацыя на Змяіным

Раней у Аператыўным камандаванні «Поўдзень» 30 чэрвеня заявілі, што войскі Расеі выйшлі са Змяінага пасля неаднаразовых удараў з боку УСУ па іх пазіцыях на акупаваным востраве. Вораг вымушаны быў спешна эвакуявацца на двух хуткасных катэрах.

Галоўнакамандуючы ўкраінскім войскам Валерый Залужны пацвердзіў звесткі аб тым, што расейскія акупанты пакінулі Змяіны. Военачальнік апублікаваў відэа ўдараў па войсках РФ на востраве.

У Мінабароны РФ «арыгінальна» растлумачылі выхад сваіх войскаў са Змяінага. Маўляў, гэта жэст добрай волі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк адзначыў, што Расея, здаецца, паважае толькі мову сілы. З ягоных слоў, каб Масква часцей дэманстравала «добрую волю», трэба «сістэматычна яе біць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках