4 траўня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпуцінізацыя свету: Украіна перашкодзіла РФ узначаліць АЧЭС

1
Дэпуцінізацыя свету: Украіна перашкодзіла РФ узначаліць АЧЭС

Наколькі важная гэтая арганізацыя.

Спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка паведаміў, што Украіна перашкодзіла Расеі ўзначаліць АЧЭС і падкрэсліў, што наступным крокам з'яўляецца пазбаўленне яе сяброўства, піша fakty.com.ua.

- Працягваем дэпуцінізацыю свету. Украіна перашкодзіла РФ пераняць старшынства ў АЧЭС. Дзякуй партнёрам за падтрымку. Наступным крокам павінна стаць пазбаўленне Расеі чаленства ў АЧЭС. Дзяржаве-варварцы не месца сярод дэмакратычных інстытутаў, - напісаў Нікаленка на сваёй старонцы ў Twitter у пятніцу, 1 ліпеня.

Што такое АЧЭС і наколькі важная гэтая арганізацыя

Адзначым, што Арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС) - гэта субрэгіянальнае аб'яднанне 12 краін Чарнаморскага рэгіёну са штаб-кватэрай у Стамбуле. Сюды ўваходзяць Украіна (кіраўнік), Турцыя, Азербайджан, Баўгарыя, Албанія, Грэцыя, Малдова, Грузія, Румынія, Арменія, Сербія і Расея. Арганізацыю стварылі для цеснага эканамічнага супрацоўніцтва краін-удзельніц, свабоднага перамяшчэння паслуг, тавараў, капіталаў і працоўнай сілы, а таксама інтэграцыі эканомік гэтых краін у сусветную сістэму.

Для Украіны і Турцыі АЧЭС мае асаблівае значэнне, бо яна павышае наш статус у перамовах аб будучым уступленні ў ЕЗ. Сярод назіральнікаў арганізацыі - Нямеччына, Францыя, Аўстрыя, Італія, Польшча, Ізраіль, Егіпет, Туніс, Славаччына, Чарнаморскі клуб і Канферэнцыя энэргетычнай хартыі. Яшчэ АЧЭС супрацоўнічае з ЕЗ і арганізацыямі Балтыйскага рэгіёна.

У РФ мэт па ўступленні ў ЕЗ няма, але яна раней увайшла ў арганізацыю, бо была зацікаўленая ва ўдзеле ў праектах, якія належаць да развіцця супольгнага рынку энэрганосьбітаў, прыгранічнага супрацоўніцтва, транспартнай інфраструктуры і іншага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках