4 траўня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўпершыню ў гісторыі паставілі ў Еўропу больш газу, чым Расея

4
ЗША ўпершыню ў гісторыі паставілі ў Еўропу больш газу, чым Расея

ЕЗ рухаецца да паступовай адмовы ад расейскіх энэрганосьбітаў.

Еўразвяз за чэрвень упершыню ў сваёй гісторыі імпартаваў больш звадкаванага газу з ЗША, чым трубаправоднага газу з Расеі, паведаміў кіраўнік Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (IEA) Фаціх Біроль. Ён таксама заклікаў краіны Еўразвяза працаваць над скарачэннем попыту і рыхтавацца да няпростай зімы, паведамляе «Радыё Свабода».

Ва ўмовах жорсткіх эканамічных санкцыяў, накладзеных на Расею пасля яе ўварвання ва Украіну, ЕЗ рухаецца да паступовай адмовы ад расейскіх энэрганосьбітаў і шукае іншыя крыніцы іх імпарту. Магчымым развязаннем праблемы Біроль назваў вяртанне да больш інтэнсіўнага выкарыстання атамнай энэргіі, але падкрэсліў, што гэтае пытанне залежыць ад пастановы ўрадаў еўрапейскіх краін. Напрыклад, Нямеччына пасля аварыі на японскай АЭС «Фукусіма» ў 2012 годзе пастанавіла цалкам адмовіцца ад атамнай энэргетыкі. Цяпер з 19 раней дзейных АЭС у Нямеччыне засталося толькі тры, і тыя знаходзяцца ў працэсе вываду з эксплуатацыі; да пачатку расейска-ўкраінскай вайны іх планавалася закрыць да канца 2022 года, аднак цяпер нямецкае міністэрства энэргетыкі стаіць перад пытаннем аб вяртанні да іх выкарыстання.

У пятніцу стала вядома, што аператар «Паўночнага струменю» заявіў аб яго закрыцці на прафілактыку з 11 да 21 ліпеня. У гэты час газ па трубаправодзе падавацца не будзе. Такое адбываецца кожны год, аднак сёлета ў ЕЗ гучаць асцярогі, што пасля прафілактыкі перапампоўванне газу можа не аднавіцца з палітычных матываў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках