4 траўня 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне прапаноўваюць забараніць допуск кампаній з Беларусі да дзяржаўных закупаў

9
Ва Украіне прапаноўваюць забараніць допуск кампаній з Беларусі да дзяржаўных закупаў

Як высветлілася, беларускія кампаніі мелі доступ да дзяржаўных закупак і пасля пачатку вайны.

З пачатку поўнамаштабнай вайны прадпрыемствы з расейскімі або беларускімі бенефіцыярамі перамаглі ў конкурсах дзяржзакупаў ва Украіне на 65 млн грн (больш за 2 мільёны даляраў). Гэта значыць, указаныя кампаніі атрымалі грошы наўпрост з дзяржаўнага бюджэту Украіны, піша obozrevatel.com.

Пра гэта паведаміла Бюро эканамічнай бяспекі (БЭБ), якое займаецца маніторынгам такіх выпадкаў. Усяго спецыялісты Бюро прааналізавалі больш за 400 тысяч дзяржаўных закупаў.

У БЭБ адзначылі, што такім чынам, шэраг прадпрыемстваў з бенефіцыярамі з Расеі ці Беларусі не толькі ўдзельнічалі ў закупах за кошт дзяржаўных сродкаў, але і станавіліся іх выканаўцамі. Гэта значыць, рэалізоўвалі тавары ці паслугі.

Бюро пастанавіла звярнуцца да ўрада Украіны з патрабаваннем забараніць такія ўгоды. «Гэта недапушчальна, таму БЭБ будзе ініцыяваць разгляд пытання перад Кабінетам міністраў, каб цалкам забараніць допуск кампаній з РФ і РБ да дзяржаўных закупаў», – заявіў дырэктар БЭТ Вадзім Мельнік у эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафона.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках