4 траўня 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ нейтралізавала ў Кіеве закансерваваную агентуру Расеі

6
СБУ нейтралізавала ў Кіеве закансерваваную агентуру Расеі

Групу сфармаваў кадравы супрацоўнік ГРУ.

Служба бяспекі Украіны паведамляе, што ў выніку шматэтапнай спецаперацыі яна нейтралізавала агентурную групу ГРУ ў Кіеве.

СБУ заявіла, што затрымала чацвярых расейскіх агентаў, якія праводзілі выведку пазіцый УСУ і стратэгічных аб'ектаў і вялі прапаганду ў падтрымку акупантаў.

Служба сцвярджае, што групу сфармаваў кадравы супрацоўнік ГРУ палкоўнік Уладзіслаў Данец, а непасрэднае кіраўніцтва групай ажыццяўляў супрацоўнік так званай «МДБ ЛНР» Валянцін Цілілім.

Паводле інфармацыі следства, група з моманту стварэння была «закансерваваная», але актывізавалася пасля пачатку расейскага ўварвання.

Цяпер затрыманым афармляюць падазрэнні паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча, будзе разглядацца пытанне аб абранні для кожнага з іх меры стрымання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках