4 траўня 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-палітвязень і бізнэсовец Аляксандр Васілевіч з'ехаў з Беларусі

3
Экс-палітвязень і бізнэсовец Аляксандр Васілевіч з'ехаў з Беларусі
АЛЯКСАНДР ВАСІЛЕВІЧ

Пяць месяцаў таму ён выйшаў на волю з СІЗА.

Аляксандр Васілевіч, суўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і прасторы "Галерэя Ў", сузаснавальнік выданняў Kyky.org і The Village Беларусь, пакінуў Беларусь праз 5 месяцаў пасля таго, як выйшаў на волю з СІЗА. Аб гэтым ён паведаміў у Facebook, піша zerkalo.io.

- Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адседзеў і - вольны! Да сям'і даехаў, дзеці заабдымалі, у моры выкупаны. Усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым, якія дапамагалі і перажывалі - дзякую, без вас я б здох. Тыя, хто запрашаў у госці ў розных краінах, - так я прыеду, - напісаў бізнэсовец.

Нагадаем, Васілевіча затрымалі 28 ліпеня 2020 года, калі ён паспрабаваў падаць дакументы для паруучыцельства за Віктара Бабарыка. Ён атрымаў 14 дзён арышту, а пазней яму выставілі абвінавачанні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у вялікай суме".

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

4 лютага 2022 года суд абвясціў бізнэсоўца вінаватым і прысудзіў тры гады калоніі агульнага рэжыму. Яго вызвалілі ў зале суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

У СІЗА Васілевіч правёў 1 год, 5 месяцаў і 8 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках