4 траўня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку бацькі выпускнікоў «акадэміі МУС» бунтуюць супраць адпраўкі іхніх дзяцей на фронт

22
У Данецку бацькі выпускнікоў «акадэміі МУС» бунтуюць супраць адпраўкі іхніх дзяцей на фронт

Яны сабраліся пад мурамі навучальнай установы.

У часова акупаваным Данецку, дзе проста на вуліцах ловяць людзей "у войска", выпускнікоў так званай "акадэміі МУС ДНР" сабраліся везці на фронт без дакументаў. Бацькі хочуць перашкодзіць вывазу іхніх дзяцей на перадавую лінію і выкарыстанню ў якасці "гарматнага мяса".

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльнай сеткі, якія публікуюць кадры з месца падзей.

У Сеціве падзяліліся відэа, на якіх відаць, як бацькі стаяць пад мурамі навучальнай установы. Яны хочуць дамагчыся ад выкладчыкаў інфармацыі аб будучыні сваіх дзяцей. У гэты ж час выкладчык абяцае ім "усё даведацца ў сераду", а пакуль прапануе напісаць "ліст з запытам" "кіраўніцтву ўстановы".

Абураныя бацькі здымаюць "атмасферу" пад мурамі "акадэміі "ДНР".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках