СМІ: Рагозін можа стаць куратарам Пуціна на Данбасе
28- 13.07.2022, 21:17
- 10,728
Кіраўнік "Раскосмасу" можа стаць кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта РФ.
Кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін неўзабаве можа перайсці ў адміністрацыю прэзідэнта РФ, якую яму прапануюць узначаліць. Пра гэта паведамляе «Медуза».
Варта адзначыць, што зараз кіраўніком расейскага АП з'яўляецца Антон Вайно, які сядзіць у гэтым крэсле з 2016 года.
Рагозін, які, як вядома ўсім, з'яўляецца фанатам ядзернай зброі, можа стаць не толькі памочнікам Пуціна, але і яго куратарам у пытаннях акупаваных тэрыторый Данбаса.
Расейскія СМІ не выключаюць, што Пуцін пагодзіцца даць Рагозіну нават пасаду віцэ-прэм'ера, бо "даўно яго любіць".