23 траўня 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава ў Янаве: вядома аб страляніне і як мінімум чатырох затрыманнях

10
Аблава ў Янаве: вядома аб страляніне і як мінімум чатырох затрыманнях
Елена Пуцикович

У каго стралялі міліцыянеры?

У Янаве ў Берасцейскай вобласці ў сераду 13 ліпеня затрыманы сама меней чатыры чалавекі. Імёны трох з іх праваабаронцам вядомыя: гэта Тамара Падымака, Марына Кіявец і былая настаўніца Алена Пуціковіч. Апошняя ўжо адбывае «хатнюю хімію» за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў, паведамляе «Весна».

Са слоў суседзяў Алены Пуціковіч, пры яе затрыманні чуліся стрэлы. Магчыма, міліцыянеры маглі страляць у сабаку, бо пасля пасля ля дома жанчыны бачылі ветэрынараў і хуткую дапамогу. Раней мясцовыя сілавікі ўжо пагражалі страляць у жывёлін.

Елена Пуцикович

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яшчэ адзін затрыманы - былы супрацоўнік МУС.

Паведамляецца, што супрацоўнікі менскага ГУБАЗіКа павезлі іх у кайданках у невядомым кірунку, таксама няма інфармацыі аб прычыне затрымання.

Тамара Подымако и Марина Киевец.

У затрыманых прайшлі ператрусы. Вядома, што перадачы для іх не прымаюць, толькі лекі.

Акрамя таго, сёньня стала вядома, што пры канцы чэрвеня суд Янава аштрафаваў мясцовага жыхара на 960 рублёў (30 базавых адзінак) за рэпост са старонкі “Радыё Свабода” ў Facebook, які той зрабіў пяць гадоў таму. Штраф яму прысудзілі паводле артыкула 19.11 КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках