3 чэрвеня 2024, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі страйкуюць супрацоўнікі некалькіх авіякампаній

2
У Італіі страйкуюць супрацоўнікі некалькіх авіякампаній

Скасаваныя сотні авіярэйсаў.

Больш за 200 авіярэйсаў скасаваныя ў нядзелю, 17 ліпеня, у аэрапортах па ўсёй Італіі. У асноўным гэта закранула ўнутраныя рэйсы. Аднак з Мілана не вылецелі і самалёты ў Франкфурт-на-Майне і Бэрлін, а з аэрапортаў Рыма - сярод іншага, у Парыж, Амстэрдам, Лондан і Цюрых, паведамляе DW.

Прычынай скасавання рэйсаў стала папераджальная чатырохгадзінная забастоўка, да якой заклікалі некалькі італьянскіх прафзвязаў. Яны паведамілі, што працу спынілі супрацоўнікі нацыянальнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі ENAV, а таксама авіякампаній Ryanair, EasyJet і Volotea.

Паводле звестак ENAV, забастоўка праходзіць з 14.00 да 18.00 паводле мясцовага часу. Прычынай яе правядзення стаў канфлікт паміж авіякампаніямі і празвязам вакол правоў працаўнікоў, умоў працы і выплаты мінімальнага заробку ў галіне цывільнай авіяцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках