4 чэрвеня 2024, aўторак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Такмака паміж акупантамі адбылася лютая перастрэлка

5
Каля Такмака паміж акупантамі адбылася лютая перастрэлка

Прычынай канфлікту ў войску РФ сталі этнічныя звады і дзяльба нарабаванай маёмасці.

Каля часова акупаванага Такмака адбылася перастрэлка паміж акупантамі. Сутычка прывяла да смерцяў і раненняў сярод асабовага складу арміі РФ. Прычынамі ўзброеных канфліктаў становяцца этнічныя звады і дзяльба нарабаванай маёмасці ўкраінцаў.

Пра перастрэлку расказаў прэс-цэнтр Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі, паведамляе УНІАН.

"Паблізу населенага пункта Такмак, часова акупаванага ворагам, адбыўся слоўны канфлікт паміж вайскоўцамі РФ, які перарос ва ўзброеную сутычку, у выніку якой загінулі 4 і атрымалі раненні блізу 10 акупантаў", – паведамілі ў Запарожскай АА.

Паводле звестак украінскай выведкі, колькасць такіх канфліктаў на часова захопленых тэрыторыях павялічваецца. Прычынай сутыкненняў паміж салдатамі РФ становяцца этнічныя звады і падзел нарабаванай маёмасці ўкраінцаў. Пад уплывам алкагольнага і наркатычнага ап'янення акупанты са зброяй у руках абараняюць выкрадзеныя рэчы.

Нагадаем, гэта не першая ўзброеная сутычка ў табары ворага. У сярэдзіне красавіка ў Новай Кахоўцы адбылася перастрэлка паміж баевікамі з так званых "Л/ДНР" і расейскімі вайскоўцамі".

А яшчэ больш маштабнае супрацьстаянне ў шэрагах акупантаў было зафіксаванае ў часова акупаванай Кісялёўцы на Херсоншчыне. Бураты і кадыраўцы 29 красавіка ўчынілі начную бітву паміж сабой. У сутычцы з кожнага боку ўдзельнічала больш за 50 чалавек, аднак колькасць забітых і параненых рашыстаў вызначыць не атрымалася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках