4 чэрвеня 2024, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы масава пішуць рапарты на звальненне і бунтуюць

1
Расейскія вайскоўцы масава пішуць рапарты на звальненне і бунтуюць

Перахопленая размова акупанта з маці.

Расейскія вайскоўцы адмаўляюцца выконваць загады свайго кіраўніцтва на вайне супраць Украіны, а таксама масава пішуць рапарты на звальненне з войска.

Пра гэта сведчыць чарговы перахоп ГУР размовы акупанта з маці.

У перахопе расеец расказвае маці, што нядаўна напісаў рапарт на звальненне з войска. Ён кажа, што рапарты напісалі і іншыя вайскоўцы ягонага падраздзялення і аддалі старэйшаму афіцэру.

«Стос (рапартаў – рэд.) у яго здаровы набраўся... Усе практычна напісалі адмову. Учора сказалі, што ў штаб войска аддадуць, а там відаць будзе», – сказаў ён.

Маці сказала сыну, што пакідала скаргу на сайце Міністэрствы абароны РФ. Зрэшты, калі не прыйдзе адказ, трэба звяртацца ў вайсковую пракуратуру. Гаворыць, што збіраецца шукаць юрыста.

«Не трэба наймаць. Зараз усё вызначым. Народ ужо ўсе бунтуюць. Адмаўляюцца выконваць загады», – адказвае ёй сын.

Таксама паводле інфармацыі выведнікаў, расейцы плацяць хабар за «дэмабілізацыю» з вайны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках