4 чэрвеня 2024, aўторак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна патавая сітуацыя

4
У Пуціна патавая сітуацыя

Дыктатар ведае, чым скончыць, калі пацерпіць паразу ў вайне ва Украіне.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін усведамляе, што параза ў вайне супраць Украіны будзе каштаваць яму палітычнай кар'еры. Такое меркаванне выказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю 24 каналу.

Паводле ягоных словаў, Пуцін ведае, што калі ён пацерпіць паразу ў вайне ва Украіне, то "тэрмінова скончыць сваю палітычную кар'еру і пачнецца трансфармацыя ў Расеі".

"У Пуціна патавая сітуацыя – ён альбо нас зламае, альбо пацерпіць паразу, у тым ліку і ў сваёй краіне. Але я яшчэ сказаў бы аб тым, што, безумоўна, Пуцін дакладна не адмовіўся ад таго, каб захапіць Украіну. У яго няма іншых варыянтаў". Яны хочуць зламаць нас, каб дыктаваць усёй Еўропе новыя правілы, каб там "ціхенька сядзелі і рабілі тое, што скажуць", – заявіў Падаляк.

Ён зазначыў, што Пуцін ужо дэсакралізаваў сябе і не ўвойдзе ў падручнікі гісторыі як "збіральнік расейскіх земляў", а трапіць у пералік крывавых дыктатараў XXI стагоддзя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках