4 чэрвеня 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для адных з самых «бедных» працаўнікоў Беларусі ўвялі навінку ў заробках

1
Для адных з самых «бедных» працаўнікоў Беларусі ўвялі навінку ў заробках

Яна закране не ўсіх.

Для сацыяльных супрацоўнікаў Беларусі ўвялі з 1 ліпеня новаўвядзенні ў заробках. Новаўвядзенні закранулі тых, хто працуе вахтавым метадам, паведамляе Мінпрацы.

У Мінпрацы ўдакладняюць, што з ліпеня для асобных супрацоўнікаў стацыянарных установаў сацыяльнага абслугоўвання ўвялі надбаўку да заробку 120% базавай стаўкі (з 1 траўня яна складае 210 рублёў). Гэта значыць даплата будзе на ўзроўні 252 рублёў.

«Такую надбаўку атрымаюць супрацоўнікі незалежна ад займанай пасады за 169 гадзінаў працы вахтавым метадам у рэжыме поўнай ізаляцыі, – тлумачаць у Мінпрацы. – Пры гэтым надбаўка будзе ўстанаўлівацца з дня працы вахтавым метадам і выплачвацца з улікам фактычна адпрацаванага працоўнага часу».

У сацсупрцоўнікаў, як правіла, адны з самых нізкіх заробкаў у Беларусі. Напрыклад, у траўні ў тых, хто заняты доглядам у спецыялізаваных установах і прапановай сацыяльных паслуг, сярэдні заробак склаў 960 рублёў, паведамляе Белстат. Ніжэйшыя за сярэднія заробкі былі і ў рыбалоўстве і рыбаводстве – 945,2 рубля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках